Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс дэмакратычных сілаў можа прайсьці за межамі Беларусі


Алесь Дашчынскі, Менск Кангрэс мае адбыцца 26 – 27 траўня. Арганізатары падалі заяўку ў Менгарвыканкам з просьбай дазволіць правесьці мерапрыемства ў адным з трох памяшканьняў – Палацы рэспублікі, канцэртнай залі “Менск” або ў Палацы культуры аўтазаводу. Аляксандар Бухвостаў заявіў, што арганізатары будуць чакаць адказу да 16 траўня. Калі адказу ня будзе, то Кангрэс пройдзе за межамі краіны.

Чакаецца, што ў Кангрэсе возьмуць удзел болей за тысячу чалавек.

Пра гэта сёньня на прэсавай канфэрэнцыі паведамілі арганізатары Кангрэсу – старшыня аргкамітэту Аляксандар Бухвостаў і лідэры партыяў АГП, БНФ і ПКБ – Анатоль Лябедзька, Вінцук Вячорка і Сяргей Калякін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG