Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Малады фронт" ладзіць устаноўчы сход


Любоў Лунёва, Менск Сёньня сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” ладзяць устаноўчы сход. Гэта неабходная працэдура для афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі.

На ўстаноўчым сходзе будуць прысутнічаць прадстаўнікі ўсіх філіяў “Маладога фронту”.

Раней актывісты “Маладога фронту” неаднаразова спрабавалі зарэгістраваць арганізацыю ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі.

Напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году Крымінальны кодэкс дапоўнілі артыкулам, які прадугледжвае пакараньне за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Паводле гэтага артыкулу, на паўтара году турмы асудзілі лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча.

28 траўня суд Савецкага раёну Менску пачне разгляд крымінальнай справы супраць пяцярых актывістаў “Маладога фронту” Насты Палажанкі, Алега Корбана, Зьмітра Хведарука, Барыса Гарэцкага і Аляксея Янушэўскага.

Іх вінавацяць паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу за ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі.
XS
SM
MD
LG