У Расеі шмат гадоў існуе Міжнародная арганізацыя ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Паводле лідэра беларускай ініцыятывы Аляксандара Ваўчаніна, статут гэтага саюзу дазваляе рэгістраваць нацыянальныя суполкі. Таму, кажа Ваўчанін, паездка ў Кіеў дазволіць пераняць украінскі досьвед, а Масква дапаможа непасрэдна ў рэгістрацыі.
Аляксандар Ваўчанін кажа, што трывогу за сытуацыю ў Беларусі выклікаюць зьмены, падрыхтаваныя ў адміністрацыі прэзыдэнта. Нават дэпутаты ня могуць даведацца праўды. Апошні таму прыклад – намесьнік старшыні палаты прадстаўнікоў Сяргей Забалоцец спыніў пытаньні Вольгі Абрамавай да міністра Уладзімера Патупчыка.
“Якая будзе эканомія? І другое: ці ня думаеце вы, што ўвогуле ўсю гэтую суму можна было прыдбаць на іншых рэчах?” – запытала дэпутатка.
У адказ: “Выбачайце, Вольга Міхайлаўна, адказу ня будзе. Дзякуй, Уладзімер Мікалаевіч, сядайце”.
“Набор сацыяльных паслугаў уключае дадаткова бясплатнае мэдычнае лекаваньне, набыцьцё лекаў і санаторна-курортны адпачынак. Застаецца бясплатны праезд на транспарце, а таксама да месца лячэньня і на вяртаньне”.
Паводле масквіча Ўладзімера Бандарэнкі, штомесячныя грашовыя дапамогі ліквідатарам складаюць ад адной да пяці тысяч расейскіх рублёў. У Беларусі сярэдняя сума даплаты не дацягвае нават да сотні беларускіх. Дык ці выратуе эканоміку краіны адабраная ў насельніцтва дапамога?
“За кошт ільготаў хочуць падняць эканоміку. Але ж нідзе гэта не ўдавалася, у ніводнай краіне. Цяжка ўладзе? Сыходзьце ў адстаўку! Прыйдуць іншыя людзі, якія будуць працаваць з Эўразьвязам ды іншымі краінамі”, – мяркуе Аляксандар Ваўчанін.
Лідэр ініцыятывы беларускіх ліквідатараў Аляксандар Ваўчанін
Больш як тысяча ліквідатараў паставілі свае подпісы пад зваротам да ўлады супраць адмены сацыяльных ільготаў
”Без міжнароднага супрацоўніцтва мы нічога ня зможам зрабіць у Беларусі...”
“Мы хочам, каб Беларусь стала паўнавартасным сябрам міжнароднай арганізацыі “Саюз Чарнобылю”. Па-першае, зможам афіцыйна зьвяртацца ў міжнародныя структуры. Другое – у міжнароднай арганізацыі будзем ставіць нашы пытаньні. Без міжнароднага супрацоўніцтва мы нічога ня зможам зрабіць у Беларусі”.Аляксандар Ваўчанін кажа, што трывогу за сытуацыю ў Беларусі выклікаюць зьмены, падрыхтаваныя ў адміністрацыі прэзыдэнта. Нават дэпутаты ня могуць даведацца праўды. Апошні таму прыклад – намесьнік старшыні палаты прадстаўнікоў Сяргей Забалоцец спыніў пытаньні Вольгі Абрамавай да міністра Уладзімера Патупчыка.
“Якая будзе эканомія? І другое: ці ня думаеце вы, што ўвогуле ўсю гэтую суму можна было прыдбаць на іншых рэчах?” – запытала дэпутатка.
У адказ: “Выбачайце, Вольга Міхайлаўна, адказу ня будзе. Дзякуй, Уладзімер Мікалаевіч, сядайце”.
“За кошт ільготаў хочуць падняць эканоміку. Цяжка ўладзе? Сыходзьце ў адстаўку!”
Як высьвятляецца, толькі Беларусь цяпер эканоміць на адмене сацыяльнай дапамогі. У Расеі, як паведаміў нашаму радыё прадстаўнік Саюзу Чарнобылю Ўладзімер Бандарэнка, ранейшыя ільготы захаваныя і індэксуюцца:“Набор сацыяльных паслугаў уключае дадаткова бясплатнае мэдычнае лекаваньне, набыцьцё лекаў і санаторна-курортны адпачынак. Застаецца бясплатны праезд на транспарце, а таксама да месца лячэньня і на вяртаньне”.