Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэгія: Партыя БНФ і АГП атрымалі ўзнагароду


Радыё Свабода На зьезьдзе Кансэрватыўнай партыі Нарвэгіі Хёйрэ ўпершыню была ўручаная ўзнагарода імя Сьюра Ліндэбрэке за дзейнасьць ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека. Узнагароду атрымалі Партыія БНФ і Аб’яднаная грамадзянская партыя.

Сью Ліндэбрэке быў лідэрам партыі з 1962 пa 1970 гады. Старшынём незалежнага журы, якое выдае ўзнагароду, быў Ё Бенкоў, лідэр партыі з 1980 пa 1984 гады. Ягоныя бацькі паходзяць зь Беларусі.

Aд імя Партыяў БНФ i АГП узнагароду атрымаў намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Узнагароду ўручыла цяперашняя лідэрка партыі Эрна Сольбэрг.

"Атрыманьне гэтай ўзнагароды ёсьць вялікім гонарам для нас, -- сказаў Аляксей Янукевіч, -- Безумоўна, гэтая ўзнагарода належыць ня партыям як структурам, aле нашым актывістам, якія ў сваіх рэгіёнах кожны дзень у сапраўды складаных умовах змагаюцца зa свае каштоўнасьці й перакананьні, змагаюцца зa свабоду. Мы сапраўды шчыра ўдзячныя за тую ўвагу, якую Кансэрватыўная партыя Нарвэгіі надае сытуацыі ў Беларусі, i зa вашую падтрымку", паведамляе прэсавая служба Партыі БНФ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG