Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: моладзь пачала дзяжурыць каля дамоў, якія плянуецца зруйнаваць


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня карэспандэнт “Свабоды” спаткаў каля дому на вул.Урыцкага ў Горадні некалькіх дзяўчат і хлопца. Яны сачылі за магчымым працягам разбурэньня камяніцы, якую напярэдадні пазбавілі даху.

Увечары “прэс-служба прыхільнікаў Руху “За свабоду” распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што такое дзяжурства будзе штодзённым. Мэта —апэратыўна рэагаваць на дзеяньні ўладаў.

Сёньня ж распачатая грамадзкая кампанія “Вядомыя людзі супраць разбурэньня Горадні”: распаўсюджваюцца выказваньні наконт сытуацыі ў горадзе — Лявона Баршчэўскага, Уладзімера Арлова, Алега Хаменкі ды іншых.
XS
SM
MD
LG