Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: першая сьмерць ад ужываньня сёлетніх грыбоў


Радыё Свабода У Берасьцейскім абласным шпіталі памёр 21-гадовы жыхар Івацэвіцкага раёну, які ўжываў сабраныя напярэдадні вясновыя грыбы – страчкі.

У лякарню ён зьвярнуўся не адразу, а толькі пасьля таго, як стан здароўя істотна пагоршыўся. Мэдыкі з таксікалягічнага аддзяленьня канстатавалі, што сьмерць наступіла ад атручэньня арганізму.

Паводле галоўнага санітарнага лекара Берасьцейскай вобласьці Алега Арнавутава, сёлета ў мэдычныя ўстановы зьвярнуліся ўжо 4 асобы, якія ўжывалі вясновыя грыбы. Мэдыкі папярэджваюць, што гэтыя грыбы – смаржкі і страчкі – аднесеныя да ўмоўна прыдатных для ежы.

Летась на Берасьцейшчыне былі зарэгістраваныя 43 выпадкі атручэньня грыбамі, а чатыры чалавекі памерлі.
XS
SM
MD
LG