Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнія гадзіны "Свабоды" – пасьля 22-й


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе Паўліна Сурвіла, прафэсарка музыкалёгіі каледжу Вартбург у амэрыканскім штаце Аёва, аўтарка кнігі пра беларускую рок-музыку.

У "Начных досьледах" мы пагутарым пра выпадкі, калі маладыя правапарушальнікі здымаюць свае злачынствы на відэа ці мабільныя тэлефоны.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў скончыць аповед пра магілёўскі гурт "Глюкі", а ў анталёгіі "Начной чытанкі" прагучаць творы Міхала Анемпадыстава.

Пасьля 23-й гадзіны – старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна адказвае на пытаньні слухачоў "Свабоды", у нашай "Экспэртызе" – пра законапраект аб адмене льготаў, а таксама "Падарожжа Свабоды" у Івянец Валожынскага раёну.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў Інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG