Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні разбураюць будынак ХVIII стагодзьдзя


Сяргей Астраўцоў У Горадні пачалі ламаць дах будынка ХVIII стагодзьдзя, які ўваходзіў у палацавы комплекс каралеўскага адміністратара ў былым прадмесьці Гарадніца, збудаваным Антоніем Тызэнгаўзам.

Да нашага часу захаваліся ўсе тры камяніцы комплексу — улучна з самім палацам, які быў перабудаваны ў ХІХ стагодзьдзі. Цяпер ён аддадзены праваслаўнай япархіі, у адным мураваным флігелі — кватэры сьвятароў, а другі вырашана зьнішчыць. Праўда, улады патлумачылі, што сьцены будуць разабраныя толькі часткова, і камяніцу перабудуюць ў царкву на 500 чалавек.

Карэспандэнт “Свабоды” наведаў месца падзеі, і рабочыя яму патлумачылі: падмуркі флігеля вельмі слабыя, збудаваць на іх царкву нерэальна. Паводле рабочых, калі яны закончаць з дахам, іншая брыгада цалкам разбурыць цагляныя сьцены.

Паводле “Збору помнікаў Беларусі”, “характар першапачатковай архітэктуры часткова захаваўся ў паўночным флігелі, фасады якога крапаваны арачнымі нішамі”. Менавіта гэты флігель і пачалі зьнішчаць.

Горадня. Пачалося разбурэньне камяніцы, пабудаванай у 1770-80-я гады каралеўскім старастам Антоніем Тызэнгаўзам Пачалося разбурэньне камяніцы, пабудаванай у 1770-80-я гады каралеўскім старастам Антоніем Тызэнгаўзам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG