Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Маладафронтаўцаў будуць судзіць 28 траўня</B>


Любоў Лунёва, Менск Прызначаная дата судовага паседжаньня ў справе актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Насты Палажанкі, Алега Корбана, Барыса Гарэцкага, Зьмітра Хведарука і Алексея Янушэўскага.

Разгляд справы пачнецца 28 траўня, судзіць маладафронтаўцаў будзе судзьдзя Савецкага суду Менску Руслан Аніскевіч.

Маладафронтаўцаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Крымінальную справу супраць іх распачаў КДБ. Ім пагражае турэмнае зьняволеньне да 2 гадоў.

8 траўня ім мусяць уручыць позвы ў судзе Савецкага раёну, дзе будзе паведамленая дата і час разгляду крымінальнай справы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG