Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец вядзе асьветную працу на “хіміі”


Радыё Свабода Палітзьняволены Павал Севярынец, які адбывае пакараньне на хіміі ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну, перадаў мясцовай бібліятэцы сорак кніг са свайго асабістага кнігазбору.

У кніжнай падборцы творы навачасных беларускіх празаікаў, а таксама кнігі па гісторыі Беларусі.

Апроч таго палітык падараваў бібліятэцы ўвабраную ў прыгожую рамку копію гравюры XVI стагодзьдзя з выяваю Сітненскага замку.

4 чэрвеня адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё памятнага знаку на тым месцы, дзе стаяў замак. Пабудаваны ён быў у 1563 годзе маскавітамі, і цягам Інфлянцкай вайны (1558—1582 гады) яго двойчы бралі войскі Вялікага Княства Літоўскага. Па вайне замак Сітна яшчэ дзьвесьце гадоў быў памежнай крэпасьцю на мяжы з Масковіяй.

Памятны знак на замчышчы будзе ўсталяваны з ініцыятывы Паўла Севярынца, які зьвяртаўся з гэтай нагоды да раённых уладаў зь пісьмовай просьбай як старшыня Маласітненскай суполкі Таварыства беларускай мовы.
XS
SM
MD
LG