Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар ня стаў адказваць на пытаньне Абрамавай пра льготы


Уладзімер Глод, Менск Колькі грошай зэканоміць дзяржава, калі будзе перагледжанае заканадаўства аб сыстэме льготаў у Беларусі? З такім пытаньнем дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Вольга Абрамава сёньня зьвярнулася да міністра працы і сацыяльнай абароны Уладзімера Патупчыка, які выступаў на сэсіі парлямэнту.

Аднак адказу на гэта пытаньне не было. Намесьнік Старшыні Палаты Сяргей Забалоцец, які вёў сёньняшняе пленарнае паседжаньне, прапанаваў міністру не адказваць на гэтае пытаньне. Намесьнік сьпікера спаслаўся на тое, што ў Палаце хутка пройдзе штомесячная сустрэча з прадстаўнікамі ўраду, дзе будуць дадзеныя ўсе адказы на пытаньне дэпутатаў.

Аднак перад гэтым Патупчык паведаміў, што ў 2006 годзе на сацыяльныя льготы з бюджэту было патрачана звыш 600 мільярдаў рублёў.

У сёньняшнім парадку дня Палаты пытаньня аб ільготаў няма, а наступнае пасяджэньне прызначанае на 23 траўня
XS
SM
MD
LG