Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа. 3 траўня.


Зьміцер Падбярэзскі, Менск Беларускае Сеціва ў аБЛОГу бярэ Дзьмітры Падбярэзскі.

Карыстальнік ant1killer у сваім блогу выказваецца: “Сёньня сусьветны дзень свабоды друку. Што вы думаеце пра свабоду друку ў нашай краіне? І ўвогуле пра СМІ? Па дзяржаўных каналах у нас толькі хлусьня, нават пра надвор''е... Дзяржаўныя газэты пішуць толькі пра ЯГО. Але ўсё ж такі ў нас ёсьць незалежная прэса. У нас дагэтуль працуе інтэрнэт і ён неабмежаваны. Толькі вось газэты тыя набыць, акрамя БНФ і бабулек у пераходах, няма ніякай магчымасьці, а інтэрнэт каштуе ледзь не ў 10 разоў больш, чым у суседняй Польшчы. Нармалёвае тэлебачаньне ў нас можна глядзець толькі праз спадарожнік... Дык ёсьць яна, тая свабода друку, ці не? Я лічу што ёсьць, але вельмі абмежаваная, і незалежныя навіны атрымае толькі той, хто гэтага жадае...»

На форуме парталу tut.by абмяркоўваецца навіна пра тое, што Літва падтрымала Эстонію ў гісторыі з пераносам на іншае месца помніка савецкаму салдату.

Крыжачок мяркуе: “Цалкам хлусьлівае сьцьверджаньне пра тое, што знос помнікаў — гэта зьнішчэньне гісторыі. Глупства! Навошта патрэбныя гэтыя зборышчы леніных, дзяржынскіх, баб зь вёсламі, піянэраў з барабанамі і горнамі?»

janel: “Наш прыхільнік Адольфа зрабіў куды круцей: пусьціў бульдозэры па чалавечых костках у Курапатах і пабудаваў на іх дарогу. І някакіх перазахараненьняў ці пашанаў. Але ж там ляжаць тысячы... І рэзыдэнцыю паставіў на месцы канцлягеру, дзе таксама тысячы савецкіх ваеннапалонных разьвіталіся з жыцьцём. Расея, дзе ж твой голас пратэсту?»

strark: “Якія б камуністы не былі, гэта не дае права трывожыць рэшткі людзей. Гэта датычыць усіх нацый і партый...А Ленін, прыкладам, і так атрымаў за свой генацыд тым, што не ляжыць у зямлі як усе, а выстаўлены на агляд...”

На сайце газэты “Салідарнасьць” Аляксандр Старыкевіч камэнтуе пастанову Саўміну «Аб парадку вядзеньня і друкаваньня пераліку тэрарыстычных арганізацый»: «Сапраўдным ноу-хаў зрабілася форма гэтага выдатнейшага дакумэнту. У пераліку павінны быць наступныя даныя: найменьне тэрарыстычнай арганізацыі, рэгістрацыйны нумар і дата рэгістрацыі, найменьне рэгіструючага органа, месца знаходжаньня і юрыдычны адрас тэрарыстычнай арганізацыі, а таксама «прозьвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка, галоўнага бухгалтэра арганізацыі і (ці) іншай упаўнаважанай асобы »! У такія хвіліны літаральна адчуваеш усю моц інтэлекту, які згуртаваўся ў нашым Саўміне».

chegor, сябра інтэрнэт-суполкі u_smargoni піша: “А ну-ка ўсе хуценька сабраліся і набылі квіткі на канцэрт NRM, які (калі хто ня ведае) мае адбыцца ў нядзелю, 6 траўня! Будзе прэзентацыя новага альбома, наколькі мне вядома. Такім чынам: Маладэчна, "Майстар клюб", 6 траўня, 18.00».

Гэтая інфармацыя пацьвярджаецца і на сайце афіцыйнага фан-клюбу групы сайт афіцыйнага фан-клюбу групы “НРМ”. Там жа можна даведацца пра тое, як трапіць на канцэрт, а таксама азнаёміцца з папярэджаньнем адносна таго, што ў Менску пачалі прадаваць падробленыя квіткі на канцэрт 6 траўня.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24.
XS
SM
MD
LG