Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Круглым cуд апраўдаў грамадзкага актывіста


Радыё Свабода Круглянскі раённы суд спыніў крымінальную справу супраць актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Булаўкіна. Пастанавілі, што няма складу злачынства. Такую фармулёўку прапанаваў суду прадстаўнік раённай пракуратуры.

Аляксандра Булаўкіна раённая пракуратура вінаваціла ў падробцы дакумэнтаў дзеля ўласнай выгады.

Крымінальную справу на партыйнага актывіста завялі ў сьнежні падчас перадвыбарчай кампаніі — ініцыявала справу Цэнтральная выбарчая камісія.

Камісія зьвінаваціла Аляксандра Булаўкіна ў падробцы подпісу старшыні сходу суполкі, на якім яго абралі на кандыдата ў дэпутаты райсавету. Экспэртыза не ўстанавіла факту падробкі, і справу перадалі ў пракуратуру.

Гаворыць Аляксандар Булаўкін:

“Ад пачатку я лічыў, што гэтая крымінальная справа была перашкодай для майго вылучэньня кандыдатам у дэпутаты. Думаю, што калі б ня гэтая крымінальная справа, я б стаў дэпутатам раённага савету”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG