Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы крок для гарадзенскага рэфэрэндуму


Сяргей Астраўцоў, Горадня Прадстаўнікі гарадзенскай інтэлігенцыі абвясьцілі сёньня аб пачатку стварэньня ініцыятыўнай групы па арганізацыі гарадзкога рэфэрэндуму. Яны хочуць прапанаваць гараджанам выказацца па праблемах захаваньня гістарычнай забудовы і — разьвіцьця транспартнай сыстэмы, перш за ўсё ў старым цэнтры Горадні.

Сярод ініцыятараў дактары гістарычных навук Алесь Смалянчук і Алесь Краўцэвіч, мастакі Алесь Сураў і Уладзімір Кіслы, заснавальнік і ганаровы старшыня Саюзу палякаў Тадэвуш Гавін, кіраўнік гарадзенскага культурнага таварыства літоўцаў “Тэвінэ” Альгіс Дзіргінчус, ды іншыя.

Зараз неабходна падрыхтаваць дакумэнты для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў гарвыканкаме. Мяркуецца, што ў ёй будзе каля трохсот чалавек, ім трэба будзе сабраць подпісы ня менш як дзесяці адсоткаў выбаршчыкаў або прыблізна 20-25 тысяч подпісаў.

На здымку: гэты дом з шэраговай забудовы на вул. Урыцкага падрыхтаваны да разбурэньня.
XS
SM
MD
LG