"Калі дазволіце, я буду адказваць на расейскай мове"
Знаткевіч: Калі коратка сфармуляваць сутнасьць падпісанага вамі са спадаром Сініцыным маніфэсту, то можна сказаць, што вы выступаеце за ўваходжаньне Беларусі ў склад Расейскай Фэдэрацыі. Так?
Парфяновіч: Так.
Знаткеваіч: Вось жа атрымліваецца, што Беларусі як незалежнай дзяржавы – калі б вы былі яе прэзыдэнтам – у бліжэйшай будучыні ўжо не было б. Так?
Парфяновіч: Не, ня так.
Знаткевіч: А ці няма тут супярэчнасьці? Як можна застацца незалежнай дзяржавай і адначасова ўвайсьці ў Расейскую Фэдэрацыю?
Парфяновіч: Калі дазволіце, я буду адказваць на расейскай мове. Мне так лягчэй. Прабачэньня ў слухачоў прашу за тое, што хачу адказаць на расейскай мове...
Знаткевіч: Я вось магу працытаваць з вашага маніфэсту. Там гаворыцца пра "стварэньне саюзнай дзяржавы на аснове канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі..."
Парфяновіч: Канстытуцыя Расейскай Фэдэрацыі, у прынцыпе, такая ж, як і Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Яны адна адной не супярэчаць. Асабліва ў сацыяльных пытаньнях і эканамічных.
Знаткевіч: Але Расея – фэдэратыўная дзяржава, і нават гэтай фэдэратыўнасьці там апошнім часам усё меней і меней. Чаму Беларусь будзе мець у Расеі больш незалежнасьці, чым, напрыклад, Татарстан?
Парфяновіч: Таму што Беларусь – сувэрэнная краіна і сувэрэнная дзяржава. А аб''яднаньне, аб якім мы гаворым з 90-х гадоў... Мы або будзем далей аб ім гаварыць да 2200 году, і ня рухацца і загубім нашу Беларусь і яе народ, або ўсё ж мы прыйдзем да рэальных крокаў, якія дадуць магчымасьць і беларускай эканоміцы, і беларускім грамадзянам выжыць.
Знаткевіч: То бок вы лічыце, што адзіны паратунак для Беларусі – гэта ўваходжаньне ў Расейскую Фэдэрацыю?
Паряфяновіч: Асацыяваным членам.
Што Беларусі застанецца?
Знаткевіч: А што з фармальных прыкметаў незалежнасьці застанецца? І што згубіцца?
Парфяновіч: Ня больш згубіцца, чым у тых краінаў, якія ўвайшлі ў склад Эўразьвязу.
Знаткевіч: Але там рашэньні прымаюцца цэнтральнымі органамі, якія выбіраюцца прадстаўнікамі ўсіх краінаў, а тут несувымерная розьніца: Расея – вялізная краіна, Беларусь – краіна 10-мільённая. У Расеі насельніцтва ў 15 разоў большае.
Парфяновіч: Усе інтарэсы будуць улічаныя. Проста трэба падысьці да гэтага вельмі ўважліва і граматна, каб не парушыць інтарэсы Беларусі, беларускіх грамадзянаў і расейскіх грамадзянаў. Вядома, мы добра разумеем, што такая вялікая краіна як Расея і такая маленькая краіна, як Беларусь, стануць як бы суб''ектамі адзінага ўнутранага права. Бо міжнароднае права Беларусь будзе мець, я так лічу. І ў ААН, і ў іншых міжнародных інстытутах.
“Пуцін будзе вучыць беларускую мову”
Знаткевіч: Але ўсё ж вы правялі паралель з Эўразьвязам. Што канкрэтна з таго, што ёсьць цяпер у Беларусі як незалежнай дзяржавы, застанецца, а што будзе згублена?
Парфяновіч: Я думаю, што застанецца наша дзяржава, перш за ўсё. І наша культура, і наша мова – яна будзе больш годна разьвівацца, чым яна разьвіваецца сёньня.
Знаткевіч: Чаму больш годна?
Парфяновіч: Таму што на сёньняшні дзень, напрыклад, да беларускай мовы ў Беларусі няма той павагі, якая павінна быць.
Знаткевіч: А калі спадар Пуцін будзе прэзыдэнтам гэтай агульнай дзяржавы, то павагі да беларускай мовы будзе таксама больш?
Парфяновіч: Ён таксама будзе вучыць беларускую мову.
Знаткевіч: Значыцца вы лічыце, што калі будзе гэтая гіпатэтычная дзяржава, то ў цэнтральных органах гэтай дзяржавы будуць карыстацца беларускай мовай?
Парфяновіч: Чаму не? А вы так ня лічыце?
Знаткевіч: Ня ведаю, я ў вас пытаюся. Я не прапаноўваў ўваход Беларусі ў склад Расеі.
Парфяновіч: У Расейскай Фэдэрацыі жывуць і прыжываюцца многія мовы – і чачэнская, і дагестанская, і ніхто нікому не забараняе размаўляць на той мове там, дзе яны жывуць.
Знаткевіч: Наконт чачэнскай – гэта даволі цікавая паралель. Я ня думаю ўсё ж, што Ўладзімер Пуцін размаўляе па-чачэнску.
Парфяновіч: Я таксама так ня думаю, бо яна вельмі розьніцца ад беларускай мовы. А нас яднае і гісторыя. Нас яднае тое, што мы ўвесь час – і былы, і цяперашні – жывем разам. Як ні хацелі нас разьяднаць, а мы ўсё ж жывем разам.
Ці будзе Беларусь падпарадкоўвацца рашэньням Дзярждумы Расеі?
Знаткевіч: Але нехта можа прывесьці прыклады мінулага (калі Беларусь была ў складзе Расеі), якія пярэчаць вашай тэзе, што ўваходжаньне ў Расею паспрыяе разьвіцьцю беларускай культуры. Напрыклад, ХІХ стагодзьдзе...
Парфяновіч: Тады Беларусь не ўваходзіла ў Расею на тых умовах, якія мы сёньня прапануем.
Знаткевіч: А якія канкрэтна атрыбуты дзяржаўнай незалежнасьці застануцца, а якія не? Можаце сказаць парай сказаў?
Парфяновіч: Парлямэнт, прэзыдэнт, сьцяг, гімн – усё застанецца.
Знаткевіч: Парлямэнт і прэзыдэнт, якія будуць абірацца у Беларусі?
Парфяновіч: Так.
Знаткевіч: А пры гэтым Беларусь будзе абавязана падпарадкоўвацца рашэньням Дзярждумы Расеі і прэзыдэнта Расеі?
Парфяновіч: Я мяркую, што мы будзем прымаць сумеснае рашэньне. Як гэта робіцца сёньня ў Эўропе. Калі нехта супраць, прапанова не прымаецца.
Хто ў Беларусі падтрымлівае “Менскі маніфэст...”?
Знаткевіч: У "Менскім маніфэсьце беларуска-расейскага яднаньня", падпісаным вамі і Леанідам Сініцыным, прапануецца перадаць беларускія нафта- і газаправоды ва ўласнасьць Расеі. Як вы гэта патлумачыце?
Парфяновіч: Самае галоўнае, што працэс, які мае ісьці, павінен быць адкрыты і празрысты. І тады кожны грамадзянін убачыць і зразумее, чаму ёсьць такая прапанова аб нафта- і газаправодах. Каб пасьля мы пустыя трубы не адпраўлялі на БМЗ на пераплаўку. Вось у чым справа. Казаць, што мы ідзем на нейкі паклон да Расеі... Мы не ідзем на паклон, мы нікому не зьбіраемся кланяцца і ні ў кога нічога ня просім. Мы хацелі б гістарычна правесьці гэтую паралель і далей разам з нашымі расейскімі братамі жыць і будаваць нашы адносіны.
Знаткевіч: Вось вы сказалі пра адкрытасьць і празрыстасьць. Колькі, на вашу думку, беларускіх чыноўнікаў падтрымліваюць вашу пазыцыю?
Парфяновіч: Вы ведаеце, большасьць.
Знаткевіч: Адкуль вы ведаеце? Што, з большасьцю размаўлялі?
Парфяновіч: З большасьцю размаўлялі і многія ведаюць пра гэты маніфэст. І яны прыватна выказваюць вельмі добрую думку аб гэтым дакумэнце.
Знаткевіч: На якім узроўні?
Парфяновіч: На ўзроўні міністраў, дэпутатаў.
Знаткевіч: А вось нядаўна вашы былыя калегі па групе "Рэспубліка" ладзілі мітынг у дзень беларуска-расейскага яднаньня. Дык прыйшло толькі 10 чалавек... Ці ня лічыце вы, што гэта паказьнік таго, што падтрымка яднаньня – не такая высокая?
Паряновіч: Не, гэта абсалютна ня правільна
Знаткевіч: А пра што тады гэта сьведчыць?
Парфяновіч: Сытуацыя, якая адбывалася на Бангалор, на гэтым мітынгу... Мы сустракаліся і са Скрабцом, і з Фраловым і абмяркоўвалі гэтую праблему, якая была пастаўлена на гэтым мітынгу – не яднаньне двух народаў, а вызваленьне палітвязьняў і так далей. Там выконваліся зусім іншыя функцыі і ставіліся зусім іншыя задачы. Разумееце, пад гэтай шыльдай... Тая сустрэча на Бангалор мае правакацыйны характар. Гэта чыста правакацыйная сытуацыя была, разумееце?
Што рабіць з праціўнікамі інтэграцыі?
Знаткевіч: У вашым маніфэсьце мяне зацікавіў адзін момант. Вы прапануеце прыняць у Беларусі і Расеі закон, які будзе выкараняць дзеяньні, якія будуць скіраваныя на падрыў яднаньня народаў. Як вы сабе гэта ўяўляеце? Што будзе з прадстаўнікамі тых палітычных сілаў, якія супраць інтэграцыі? Напрыклад са старшынём Нацыянальнага банку, які выступіць супраць расейскага рубля, або з членамі партыі БНФ?
Парфяновіч: А ён ня будзе выступаць, таму што... Кожны мае сваю думку... Можна выступіць... А калі мы сёньня, напрыклад, выступаем супраць іх лёзунгаў, якія да рэваншызму прыводзяць ці да іншых момантаў, гэта таксама ёсьць сёньня...
Знаткевіч: Дык які тады сэнс закону аб выкараненьні дзеяньняў, скіраваных на падрыў яднаньня народаў?
Парфяновіч: Ну гэта значыць... Ну вы ведаеце, вось правакацыйныя і неправераныя прапановы, якія сыходзяць, або тая дэзынфармацыя, якая сыходзіць... Вось гэта ў асноўным у гэтым кірунку павінен працаваць гэты закон... Калі сёньня кажуць, што мы страцім сувэрэнітэт і Рэспубліку Беларусь, то мы яе хутчэй страцім у іншым, калі ня будзем ісьці ў гэтым кірунку – кірунку яднаньня двух народаў.
Знаткевіч: Дык якім чынам будуць караць тых, хто выступае супраць інтэграцыі? У турму адпраўляць?
Парфяновіч: Ну вы ведаеце, тут няма такога моманту, што адразу ў турму. Такога і ня будзе. Ні адразу, ні потым.
Знаткевіч: Чаму вы лічыце, што Расея згодзіцца улучыць Беларусь асацыяваным суб''ектам, даць ёй больш правоў, чым сваім іншым суб’ектам? Бо гэта рызыка для Расеі – там, як вядома, спрабуюць узмацніць цэнтральную ўладу, спрабуюць стрымаць цэнтрабежныя працэсы, калі нейкія суб''екты патрабуюць сабе болей паўнамоцтваў. Чаму Беларусі дадуць больш?
Парфяновіч: На сёньняшні дзень у палітычнай сыстэме Расеі расейскія суб''екты – яны, як памятаеце, калі Ельцын прапанаваў ім браць сувэрэнітэту столькі, колькі яны хочуць – на сёньняшні дзень, яны гэтага сувэрэнітэту пераелі, і кожны на сёньняшні дзень разумее, што фэдэральны цэнтар, гэта фэдэральны цэнтар, а той сувэрэнітэт, які яны пацягнулі, яны яго сёньня і цягнуць. І наадварот, на сёньняшні дзень цэнтар прапануе болей паўнамоцтваў, пашырыць тыя паўнамоцтвы, якія былі ў суб''ектаў расейскіх. Разумееце, там няма такога, каб суб''екты на месцах былі абмежаваныя ў прыняцьці нейкіх рашэньняў. Я думаю, што на сёньня тая магчымасьць у адносінах Беларусі і Расеі... Разумееце, добрае 20 разоў не прапануюць.
Гл. таксама: Л.Сініцын: Далучэньне Беларусі да Расеі — гэта “зайчык у матрошцы”