Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанна Літвіна: "Журналістам важна займацца самаадукацыяй"


Радыё Свабода 3 траўня, ва Ўсясьветны дзень свабоды друку ад 11:00 да 12:00 са слухачамі Свабоды размаўляла старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна.

Яна нарадзілася 30 жніўня 1954 году, скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала галоўным рэдактарам Галоўнай рэдакцыі вяшчаньня для моладзі Беларускага радыё (да 1994 г.), генэральным дырэктарам акцыянэрнага таварыства “БМ Інфарм”. З 1995 узначальвае Беларускую асацыяцыю журналістаў.

Відэафрагмэнт запісу перадачы (6 Mb).

Адказ на пытаньне Васіля Аўраменкі з Магілёва: “Што б Вы параілі журналістам, якія сыйшлі з прафэсіі па вядомых прычынах – як ім захавацца як прафэсіяналам? І што б Вы параілі тым журналістам, якія засталіся ў прафэсіі, але здрадзілі, можа, тым прынцыпам, якіх прытрымваліся на пачатку 90-х? Як быць і тым, і другім у сёньняшняй сытуацыі?”

Літвіна: “На жаль, Вы закранулі адную з самых балючых праблемаў... Сёньня ў нас адсутнічае рынак працоўных месцаў для журналістаў, і таму страта месца працы – сапраўды, такая напоўтрагедыя... І як з гэтым быць, як самарэалізоўвацца, як самазахавацца – гэта вельмі сур’ёзная праблема...”

Слухайце перадачу Аляксандра Ўліцёнка ў вечаровым эфіры ў пятніцу, 4 траўня.

• Жанна Літвіна ў онлайн-канфэрэнцыі: “60% беларусаў лічаць за каштоўнасьць свабоду прэсы”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG