Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча працягвае падтрымліваць эстонскія ўлады


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польшча працягвае падтрымліваць эстонскія ўлады ў канфлікце з Расеяй. У часе ўрачыстасьцяў у парлямэнце з нагоды нацыянальнага сьвята – Дня канстытуцыі 3 траўня 1791 году сьпікер Сэйму Людвік Дорн заявіў, што Польшча і народы Вялікага Княства Літоўскага зьвязаныя з Эстоніяй гістарычна, а Польчша і Літва яшчэ і праз сяброўства ў Эўразьвязе.

Дорн: “Паняцьце “салідарнасьць” зь ягоным гістарычным і палітычным значэньне дагэтуль актуальнае ў Эўропе і абавязвае нас заявіць, што ўсе краіны і народы, які становяцца прадметам уціску, могуць разьлічваць на нашую дапамогу. Я зьвяртаюся да ўсіх, але ў дадзенай сытуацыі хачу, каб асабліва нашыя эстонскія сябры расцанілі мае словы як цьвёрды абавязак”, - скзаў Дорн.

Між тым прэзыдэнт Польшчы Лех Качынські цягам апошніх некалькіх дзён два разы размаўляў па тэлефоне са сваім эстонскім калегам Томасам Хэндрыкам Ільвесам. Качыньскі запэўніў Ільвэса ў падтрымцы Варшавай эстонскіх уладаў і паабяцаў узьняць пытаньне расейска-эстонскага канфлікту ў Эўразьвязе.
XS
SM
MD
LG