Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША прыняла заяву з нагоды Ўсясьветнага дня свабоды друку


Радыё Свабода З нагоды Ўсясьветнага дня свабоды друку амбасада ЗША ў Беларусі зрабіла заяву. У ёй гаворыцца, што свабода прэсы зьяўляецца неабходнай умовай моцнай грамадзянскай супольнасьці й здаровай дэмакратыі.

У заяве амбасады ЗША адзначаецца, што беларускія журналісты, якія крытыкавалі рэжым, траплялі ў турму альбо зьнікалі. Нешматлікія незалежныя газэты, якія яшчэ засталіся, рэгулярна зазнаюць перасьлед.

“Мы разам з Эўразьвязам працуем над тым, каб ня даць рэжыму замоўчваць інфармацыю, падтрымліваючы незалежныя сродкі масавай інфармацыі, якія застаюцца ў краіне, а таксама разьвіваючы замежнае вяшчаньне на Беларусь”, — адзначаецца ў заяве.

У заяве амэрыканскай дыпмісіі згадваецца візыт у Беларусь намесьніка памочніка дзяржсакратара ЗША Дэйвіда Крэймэра, які заявіў, што ўрад Беларусі мае магчымасьць зрабіць станоўчыя крокі дзеля паляпшэньня двухбаковых дачыненьняў.

Сярод такіх крокаў — падтрымка свабоды сродкаў масавай інфармацыі й вызваленьне ўсіх палітычных зьняволеных.

“Сёньня гэта гучыць актуальна як ніколі, — адзначаецца ў заяве. — Дзейны рэжым павінен спыніць усялякі перасьлед незалежных выданьняў, адкрыць для іх нацыянальную сыстэму распаўсюджваньня і зьняць неабгрунтаваныя судовыя абвінавачаньні супраць іх рэдактараў і супрацоўнікаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG