Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь на 186-ым месцы ў рэйтынгу свабоды прэсы (сьпіс)


Радыё Свабода Арганізацыя Freedom House , якая займаецца абаронай журналістаў, апублікавала рэйтынг свабоды прэсы ў краінах сьвету. Ён вызначаўся паводле сукупнасьці розных крытэрыяў – канстытуцыйнага заканадаўства ў галіне друку, лёгкасьць рэгістрацыі выданьняў, ступені доступу журналістаў да афіцыйнай і іншай інфармацыі, наяўнасьць альбо адсутнасьць цэнзуры, фізычны перасьлед журналістаў і гэтак далей.

Вось як разьмясьціліся некаторыя краіны ў гэтым сьпісе:

Фінляндыя,– 1 месца Ісляндыя – 2 Бэльгія – 3 Данія – 4 Нарвэгія – 5 Люксэмбург –7 Швэйцарыя – 8 Эстонія – 16 Нямеччына – 17 Манака - 19 ЗША -- 21 Чэхія-29 Літва – 30 Вялікая Брытанія – 31 Францыя - 44 Польшча - 47 Гішпанія – 48 Ізраіль - 63 Італія – 64 Папуа Новая Гвінея – 74 Манголія – 79 Румынія – 90 Турэччына – 105 Украіна – 112 Грузія – 121 Армэнія – 142 Кыргызстан – 149 Аўганістан – 154 Ірак – 158 Расея – 165 Казахстан – 167 Таджыкістан – 169 Іран – 182 Палестынская аўтаномія - 183 Руанда - 184 Самалі - 185 Беларусь – 186 Экватарыяльная Гвінэя – 187 Зымбабвэ - 188 Узбэкістан – 189 Куба - 192 Туркмэністан – 194 Паўночная Карэя – 195 (апошняе месца)

• Больш пра справаздачу
XS
SM
MD
LG