Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітра Хведарука будуць судзіць ў Савецкім судзе Менску


Любоў Лунёва, Менск Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Хведарука павезьлі ў суд Савецкага раёну Менску. Яго вінавацяць у парушэньні грамадзкага парадку ў часу "Чарнобыльскага шляху" 26 красавіка.

Раней Зьмітра Хведарука выклікалі ў міліцыю Савецкага раёну Менску.

Міліцыянт Павал Казлоўскі патэлефанаваў хлопцу і прапанаваў прыйсьці ў РУУС Савецкага раёну, каб праглядзець відэаматэрыялы з “Чарнобыльскага шляху”.

Паводле П.Казлоўскага, Зьміцер Хведарук нібыта некарэктна паводзіў сябе пад час акцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG