Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Хадасоўскі: “Трэба стварыць роўныя эканамічныя ўмовы для ўсіх СМІ”


Ганна Соўсь, Менск Cёньня – усясьветны дзень свабоды друку.Што трэба зрабіць, каб забясьпечыць свабоду друку ў Беларусі? На гэтае пытаньне адказваюць галоўны рэдактар штотыднёвіка “Беларусы і рынак” Вячаслаў Хадасоўскі і галоўны рэдактар пінскага “Мясцовага часу” Віктар Ярашук.

Хадасоўскі: “У першую чаргу трэба стварыць для ўсіх роўныя эканамічныя ўмовы. І другое, што вельмі важна, гарантаваць доступ да інфармацыі. І трэцяе –давесьці заканадаўства да нармальнага агульнапрынятага стану”.

Ярашук: “У нашых умовах сказаць вельмі цяжка. У першую чаргу трэба зьмяніць адносіны ўлады да друку, да журналістаў. Улады павінны зразумець, што свабода слова ёсьць, і яна павінна быць. Гэта галоўнае. Думаю, што нашы людзі здольныя працаваць. І многія журналісты, якія цяпер працуюць у афіцыйных выданьнях, таксама маглі б працаваць ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй, як мае быць”.

Гл. таксама • С.Калінкіна: “Свабодныя людзі не дапусьцяць СМІ, якія іх замбіруюць”

Гл. таксама • Ёсіф Сярэдзіч атрымаў прэмію "За адданасць прынцыпам свабоды слова"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG