Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Калінкіна: “Свабодныя людзі не дапусьцяць СМІ, якія іх замбіруюць”


Ганна Соўсь, Менск Сёньня – усясьветны дзень свабоды друку.Што трэба зрабіць, каб забясьпечыць свабоду друку ў Беларусі? На гэтае пытаньне адказваюць шэф-рэдактар незалежнай газэты “Народная воля” Сьвятлана Калінкіна, галоўны рэдактар газэты “Згода”Аляксей Кароль і дырэктар інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алесь Ліпай.

Калінкіна: “Трэба, каб большасьць беларусаў адчувалі сябе свабоднымі людзьмі. Тады яны не дапусьцяць ані ўлады, якая робіць іх несвабоднымі, ані СМІ, якія ствараюцца на іх грошы і толькі туманяць і замбіруюць, ані нядбайных палітыкаў. Трэба, каб людзі былі свабоднымі, адчувалі сябе годнымі эўрапейцамі”.

Кароль: “Трэба цалкам дэмакратызаваць усю палітычную сыстэму. Тады і будзе свабода друку”.

Ліпай: “Трэба зрабіць, каб адпаведныя палажэньні Канстытуцыі і “Закону аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі” выконвалі ўсе чыноўнікі без усялякіх спасылак на падзаконныя акты. Зрабіць так, каб выконваліся тыя гарантыі, якія даюць дзейныя законы”.

Гл. таксама • В.Хадасоўскі: “Трэба стварыць роўныя эканамічныя ўмовы для ўсіх СМІ”

Гл. таксама • Ёсіф Сярэдзіч атрымаў прэмію "За адданасць прынцыпам свабоды слова"
XS
SM
MD
LG