Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Ваўчанін: «Чыноўнікі кажуць: выходзьце на вуліцу!»


Вячаслаў Кулік, Менск Лідэра ініцыятыўнай групы ў справе стварэньня грамадзкая арганізацыі «Ліквідатар» Аляксандара Ваўчаніна не пусьцілі на паседжаньне групы дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў і дзяржаўных чыноўнікаў.

Аляксандр Ваўчанін кажа, што асабіста зьвярнуўся да намесьніцы кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч. Тая нібыта паабяцала вырашыць праблему. Але, як кажа спадар Ваўчанін, да яго падышоў прадстаўнік аховы і прапанаваў пакінуць памяшаканьне.

«Мяне брутальна зьняважылі», – абураецца Аляксандар Валчанін. «Некаторыя чыноўнікі падыходзілі, спачувалі, раілі чыніць вулічныя акцыі», – кажа суразмоўца.

Падрабязнасьці пазьней ў эфіры і на сайце Радыё Свабода.

Гл. таксама • Вырашаецца лёс ільготаў ліквідатараў аварыі на ЧАЭС
XS
SM
MD
LG