Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцэрты “Мая Радзіма – Беларусь” пройдуць у шасьці сталіцах


Уладзімер Глод, Менск Правесьці шэсьць буйных рок-канцэртаў у падтрымку беларускіх палітвязьняў у шасьці сталіцах – такую мэту паставіў аргкамітэт у справе стварэньня моладзевага Руху “Каліноўцаў”.

Імпрэзы пройдуць улетку ў Менску, а таксама ў Варшаве, Вільні, Кіеве. Маскве і Рызе – сталіцах краін, якія маюць агульную мяжу з Беларусьсю.

“Гэтымі акцыямі мы хочам прыцягнуць увагу да лёсу нашых таварышаў, якія церпяць ад беларускіх уладаў за сваю палітычную дзейнасьць” – сказаў Радыё Свабода былы вязень Сяргей Скрабец.

Ён таксама дадаў, што акрамя канцэртаў у сталіцах адбудуцца і іншыя імпрэзы – фотавыставы, прагляд фільмаў, сустрэчы з вядомымі людзьмі Беларусі. Дэвіз гэтай акцыі – “Мая Радзіма – Беларусь”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG