Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Міжнародная сітуацыя падштурхне Ўкраіну да прыняцця станоўчага рашэння аб аб’яднанні з Расіяй і Беларуссю” (1997)


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 3 траўня ў розныя гады мінулага.

“Dziennik Kresowy” ў 1927 годзе паведамляе:

“У Горадні і ў павеце дзень 1 траўня прайшоў цалкам спакойна. Сьвята працы ўрачыста адзначалася мясцовым Камітэтам Польскай сацыялістычнай партыі, якое скончылася акадэміяй у Гарадзенскім тэатры, у часе якой па выступленьнях паноў Скаўронскага, Антушэвіча і Падвіньскага была прынятая рэзалюцыя: 1. у справе роспуску Гарадзкой Рады і 2. у справе правядзеньня новых выбараў у Касу Ўзаемадапамогі. У павеце, калі не лічыць нешматлікіх арыштаў камуністаў, якіх схапілі на гарачым, калі яны вывешвалі транспаранты з антыдзяржаўнымі лёзунгамі, панаваў абсалютны спакой”.

У 1967 годзе “Голас Радзімы” піша пра катастрофу касьмічнага карабля “Саюз-1”:

“...карабель паспяхова прайшоў найбольш цяжкі ўчастак тармажэння ў шчыльных слаях атмасферы і поўнасцю пагасіў першую касмічную скорасць. Аднак пры адкрыцці асноўнага купала парашута на сямікіламетровай вышыні, паводле папярэдніх даных, у выніку скручвання строп парашута касмічны карабель зніжаўся з вялікай скорасцю, што з’явілася прычынай гібелі Уладзіміра Камарова”.

“Міжнародная сітуацыя выкліча новы расклад сіл на арэне, — прагназуе са старонак “Звязды” ў 1997 годзе астроляг Вераніка Кудраўцава. — Менавіта яна падштурхне Ўкраіну да прыняцця станоўчага рашэння аб аб’яднанні з Расіяй і Беларуссю ў 2002-2003 гг. Як прадказваў Васіль Немчын, “тры галіны аб’яднаюцца”. Аднак гэта будзе прынцыпова новая форма дзяржаўнасці... Працэсы “прыціркі” будуць адбывацца на працягу 6 гадоў — такі тэрмін аб’яднання”.
XS
SM
MD
LG