Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Канстытуцыі беларусаў сьвяткуюць у Польшчы і Літве


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Польшчы нацынальнае сьвята – Дзень Канстытуцыі 3 траўня 1791 году. У камуністычныя часы гэтае сьвята было забароненае і адзначалася падпольна. Як сьвяткуюць гэты дзень у Польчшы цяпер, і ці лічаць палякі яго толькі сваім сьвятам альбо таксама і іншых народаў, у тым ліку і беларусаў?

Сьпікер польскага Сэйму Людвік Дорн успамінае, як ён – былы актывіст антыкамуністычнага падпольля – разам з паплечнікамі сьвяткаваў 3 траўня у часы ПНР:

“Пры камуністычнай уладзе, калі Польшча была васалам Савецкага Саюзу, з падручнікаў гісторыі і сьпісу сьвятаў Дзень канстытуцыі 3 траўня быў выкрэсьлены. Апазыцыя адзначала яго падпольна, і памятаю, як аднойчы мяне і майго цяперашняга калегу – віцэ-сьпікера Сэйму Браніслава Камароўскага, зьбілі за гэта дубінкамі міліцыянты. А цяпер мы адзначаем гэты дзень у парлямэнце вольнай краіны, разам з парлямэнтам вольнай Літвы – гэта адно з найбольш цудоўных адчуваньняў, якое Бог – гаспадар гісторыі, мог мне даць!”

Людвік Дорн казаў пра парлямэнт вольнай Літвы, і менавіта зь цяперашняй Літвой, а не гістарычнай атаясамліваецца ў пераважнай большасьці палякаў Вялікае Княства Літоўскае – частка Рэчыпаспалітай абодвух народаў.

“Палякі прызвычаіліся, што Літва гэта Літва, а Беларусь не прысутная ў гэтым кантэксьце ў сьвядомасьці большасьці маіх суайчыньнікаў – можа таму, што цяпер не бярэ ўдзелу у працэсе эўрапейскай інтэграцыі, не змагаецца за сваю гістарычную спадчыну. Але беларуская моладзь, студэнты зь якімі я сустракаўся, сапраўды, могуць быць тут добрым прыкладам”, – кажа гісторык Рышард Новак.

Тым ня менш, прамаўляючы ўчора ў літоўскім Сойме, сустаршыня польска-літоўскай парлямэнцкай групы Яраслаў Каліноўскі выказаў удзячнасьць беларусам за іхні ўнёсак у стварэньне Канстытуцыі 3 траўня.

Каліноўскі: “Старабеларуская мова была афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага да пачатку XVIII стагодзьдзя. Гэта на ёй былі напісаныя такія важныя помнікі права, як Статуты Вляікага княства літоўскага, а Пагоня – гэта цяпер герб вольнай Літвы, але таксама сымбаль тых, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі!”

У сучаснай Польшчы Дзень Канстытуцыі 3 траўня – дзяржаўнае сьвята, якое разам са сьвятам 1 траўня зьліваецца ў гэтак званы “даўгі ўікэнд” – час масавых выездаў на кароткі адпачынак.

На дзяржаўных будынках абавязкова вывешваюцца нацыянальныя сьцягі, але робяць гэта на сваіх хатах, бальконах і звычайныя палякі. У гарадзкіх парках адбываюцца сьвяточныя канцэрты, інсцэнізацыі, пікнікі.

Трэцяга траўня 1791 году Сойм Рэчы Паспалітай зацьвердзіў Канстытуцыю – першую ў Эўропе, другую ў сьвеце і апошнюю для супольнае дзяржавы Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Тагачасныя беларусы жылі паводле гэтай канстытуцыі да захопу беларускіх земляў Расейскай імпэрыяй.


Гл. таксама

• А.Мілінкевіч - госьць афіцыйных урачыстасьцяў у Варшаве
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG