Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты дня – 2 траўня


Радыё Свабода .



“Канструкцыя складаная. Як сказаў адзін разумны чалавек, гэта “зайчык у матрошцы”... Гэта пазыцыя яшчэ 1994 году, калі мы з Аляксандрам Лукашэнкам займаліся барацьбой за ўладу, зьяўляючыся апазыцыяй".



Леанід Сініцын, былы кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі – пра супольны з У.Парфяновічам “Менскі маніфэст беларуска-расейскага яднаньня”



“У будучай незалежнай дэмакратычнай Беларусі гэтыя рэчы менавіта так і будуць разглядацца — як замах на зьнішчэньне незалежнасьці нашай краіны. Тыя, з дазволу сказаць, палітыкі, якія выводзяцца з Лукашэнкавага асяродзьдзя і якія выступаюць з такімі ініцыятывамі, канчаткова маргіналізуюцца. Таму што яны ідуць у бок, процілеглы нацыянальнай і дзяржаўнай сьвядомасьці беларускага народу. ...Сёньня за незалежнасьць нашай краіны выступае абсалютная бальшыня беларускага народу”.



Вінцук Вячорка, старшыня Партыі БНФ – пра “Менскі маніфэст беларуска-расейскага яднаньня” Л.Сініцына і У.Парфяновіча
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG