Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы заклікаюць адхіліць кандыдатуру Беларусі


Радыё Свабода Звыш 40 праваабарончых арганізацыяў з розных краінаў заклікалі Генэральную асамблею ААН адхіліць кандыдатуру Беларусі, якая прэтэндуе на месца ў Радзе ААН у пытаньнях правоў чалавека.

У звароце праваабаронцаў адзначаецца, што шматлікія парушэньні правоў чалавека, дапушчаныя беларускімі ўладамі, робяць “абсалютна непрымальным” удзел Беларусі ў працы праваабарончага ведамства ААН.

Арганізацыя “Human Rights Watch” назвала пазыцыю афіцыйнага Менску ў пытаньні датрыманьня правоў чалавека “жахлівай і бессаромнай”

Галасаваньне аб кандыдатуры Беларусі мае прайсьці ў Генэральнай асамблеі ААН 17 траўня.
XS
SM
MD
LG