Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на Свабодзе – Жанна Літвіна


Радыё Свабода Тэлефануйце зараз! У чацьвер 3 траўня ад 11.00 да 12.00 са слухачамі Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе размаўляць кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна

Жанна Літвіна нарадзілася 30 жніўня 1954 году, скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала галоўным рэдактарам Галоўнай рэдакцыі вяшчаньня для моладзі Беларускага радыё (да 1994 г.), генэральным дырэктарам акцыянэрнага таварыства “БМ Інфарм”. З 1995 узначальвае Беларускую асацыяцыю журналістаў.

Вось што думае Жанна Літвіна пра складанасьці, якіх хапае сёньня ў яе калегаў:

– Калі ў чалавека нашай прафэсіі прысутнічае грамадзянская пазыцыя, можна закрыць рэдакцыю, можна пазбавіць магчымасьці друкавацца ў беларускіх друкарнях, але ўжо нельга пазбавіць журналіста прафэсіі.

Пытаньні Жанне Літвіной можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com). Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас са спадарыняй Літвіной.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG