Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Польшчы адзначаецца Дзень Палёніі – палякаў дыяспары


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава З гэтай нагоды, зьвяртаючыся да палякаў, якія жывуць за мяжой, сьпікэр Сэнату Багдан Барусэвіч (а Сэнат паводле Канстытуцыі зьяўляецца апекуном Палёніі) закрануў і польскую меншасьць у Беларусі.

“Нашым прыярытэтам застаецца падтрымка польскай меншасьці ў Беларусі, нам цяжка пагадзіцца з фактам, што палякі, якія жывуць так блізка каля нас, ня маюць магчымасьці карыстацца такой свабодай, як мы”. Мы ня можам пакінуць іх без духоўнай і матэрыяльная падтрымкі”, - заявіў Барусэвіч.

Паводле розных падлікаў, за мяжой жыве да 15 мільёнаў палякаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG