Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнія гадзіны "Свабоды" – пасьля 22-й. Госьць - Уладзімер Парфяновіч


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе колішні дэпутат Палаты прадстаўнікоў, алімпійскі чэмпіён у веславаньні Уладзімер Парфяновіч.

У "Начных досьледах" мы пагутарым пра найважнейшыя вынаходніцтвы чалавецтва, у тым ліку пра навуковыя распрацоўкі і адкрыцьці, зробленыя беларусамі, а ў нашым апытаньні жыхары Полацку скажуць, што самае геніяльнае вынайшла чалавецтва?

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра магілёўскі гурт "Глюкі".

Пасьля 23-й гадзіны – агляд вашых лістоў у перадачы "Паштовая скрынка 111", у перадачы "Беларусы за мяжой" пра дапамогу Беларусі ад дыяспары пасьля чарнобыльскай катастрофы, у нашай "Экспэртызе" -- пра вынікі вясновых вулічных акцыяў апазыцыі, а таксама прагучыць запіс онлайн-канфэрэнцыі са старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў Жаннай Літвіной.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў Інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG