Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячорка: Ініцыятыва Парфяновіча і Сініцына — замах на здраду дзяржаве


Ганна Соўсь, Менск Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка бачыць замах на здраду дзяржаве ў ініцыятыве Леаніда Сініцына і Ўладзімера Парфяновіча, якія склалі маніфэст пра беларуска-расейскае яднаньне.

“У будучай незалежнай дэмакратычнай Беларусі гэтыя рэчы менавіта так і будуць разглядацца — як замах на зьнішчэньне незалежнасьці нашай краіны. Тыя, з дазволу сказаць, палітыкі, якія выводзяцца з Лукашэнкавага асяродзьдзя і якія выступаюць з такімі ініцыятывамі, канчаткова маргіналізуюцца.

Таму што яны ідуць у бок, процілеглы нацыянальнай і дзяржаўнай сьвядомасьці беларускага народу. З кожным днём колькасьць тых, хто згодны быў бы са зьнішчэньнем Беларусі, імкліва зьмяншаецца. І сёньня незалежнасьць Беларусі ёсьць каштоўнасьцю нацыянальнага кансэнсусу.

Гэта вымушаны быў, сьцяўшы зубы, прызнаць нават цяперашні рэжым. І менавіта таму Лукашэнка пачаў выкарыстоўваць слова “незалежнасьць” у сваёй рыторыцы. Гэта здарылася толькі выключна з той прычыны, што сёньня за незалежнасьць нашай краіны выступае абсалютная бальшыня беларускага народу”.
XS
SM
MD
LG