Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ільхам Аліеў і Аляксандар Лукашэнка сустрэліся сам-насам


Радыё Свабода У прэзыдэнцкім палацы ў Баку адбылася сустрэча сам-насам кіраўнікоў Азэрбайджану і Беларусі – Ільхама Аліева і Аляксандра Лукашэнкі.

Як паведаміў журналістам прэсавы сакратар прэзыдэнта Азэрбайджану Азэр Гасымаў, падчас размовы Аліеў І Лукашэнка канстатавалі пасьпяховае разьвіцьцё двухбаковых дачыненьняў у палітычнай, эканамічнай і культурнай сфэрах.

Бакі выказалі перакананьне, што цяперашні візыт надасьць дадатковы імпульс пашырэньню азэрбайджанска-беларускага супрацоўніцтва. Пры гэтым было зазначана, што існуе вялікі патэнцыял для паглыбленьня двухбаковых сувязяў у розных сфэрах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG