Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апытаньне ў Менску: “Усё патрэбна — і ўрад, і газэты”


Альгерд Невяроўскі, Менск 3 траўня — усясьветны Дзень свабоды друку. Прэзыдэнт ЗША Томас Джэфэрсан у 1787 годзе казаў: “Калі б я меў права вырашаць, ці мець нам урад без газэтаў або газэты без ураду, я без ваганьняў выбраў бы апошняе”. А што б выбралі вы? Гэтае пытаньне тыдня Беларускай Свабоды наш карэспандэнт задаваў людзям на менскіх вуліцах.

Спадар: “Зразумела, свабоду. Газэты без ураду. Гэта натуральны стан любога чалавека”.

Дзяўчына: “ Мне цяжка адказваць на такое пытаньне. Мяне гэта не хвалюе”.

Спадар: “Свабодную прэсу. Дзяржаўная часта хлусіць”.

Спадар: “Усё патрэбна — і ўрад, і газэты. Інфармацыю мы бярэм з газэтаў. І яны павінны быць і ўрадавыя, і няўрадавыя”.

Спадар: “Я б выбраў газэты і радыё, бо бяру адтуль інфармацыю”.

Спадарыня: “Людзі павінны мець выбар сярод той інфармацыі, якую ім прапануюць. Яны павінны самі вырашаць, што важна й наколькі. А без свабоды друку гэта наўрад ці магчыма”.

Спадар: “Толькі з розных бакоў разгледжанае пытаньне можа прывесьці да правільнага рашэньня”.

Спадар: “Кожны чалавек павінен мець магчымасьць выказваць сваю думку. І калі яго не перасьледуюць — гэта й ёсьць свабода. Яна патрэбная, каб данесьці праўду”.

Спадар: “Я б выбраў свабодную прэсу. Бо ўрад ня вельмі сумленны”.

Дзяўчына: “Па-першае, я не прэзыдэнт, па-другое, трэба выбіраць нейкую залатую сярэдзіну. Таму так катэгарычна, як ён, я сьцьвярджаць не магу”.

Спадарыня: “Газэты без ураду. У газэтах я магу нешта прачытаць, а ва ўрадзе толькі хлусяць”.
XS
SM
MD
LG