Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд спыняе ліставаньне з праваабаронцам са Смаргоні


Сяргей Астраўцоў, Гародня Грамадзкі праваабаронца са Смаргоні Алесь Дзергачоў дамагаўся адмены рашэньня раённага суду аб сваім арышце, але атрымаў адказ ад намесьніка старшыні Вярхоўнага суду А.Федарцова аб тым, што перапіску зь ім спыняюць.

Алесь Дзергачоў зазначае, што законам аб зваротах грамадзянаў дапускаецца працэдура спыненьня перапіскі. Аднак згодна з грамадзянска-працэсуальным кодэксам, ён мае права цягам трох гадоў зьвяртацца ў розныя судовыя інстанцыі з мэтай адмяніць незаконнае, на яго погляд, рашэньне суду.

Алеся Дзергачова прэвэнтыўна арыштавалі на пяць сутак перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў 2006 годзе.

На здымку: Алесь Дзергачоў.
XS
SM
MD
LG