Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сініцын і Парфяновіч за ўваходжаньне Беларусі ў склад Расеі


Ганна Соўсь, Менск У Расеі і Беларусі абнародаваны “Менскі маніфэст беларуска-расейскага яднаньня”. Яго аўтары -- сустаршыня зарэгістраванага ў Расеі фонду сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва Леанід Сініцын і трохразовы алімпійскі чэмпіён Уладзімер Парфяновіч.

У маніфэсьце гаворыцца, што адзіны рэальны спосаб беларуска-расейскага яднаньня – ўваходжаньне Беларусі ў якасьці сувэрэннай дзяржавы ў склад Расейскай Фэдэрацыі на правах асацыіраванага суб’екту.

У якасьці адзінай валюты на тэрыторыі саюзнай дзяржавы прапануецца ўвесьці расейскі рубель. Гэтаксама аўтары маніфэсту прапануюць перадаць ва ўласнасьць саюзнай дзяржавы беларускія газа- і нафтаправоды.

У інтэрвію “Свабодзе” былы кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Леанід Сініцын тлумачыць выхад маніфэсту тым, што пабудова саюзнай дзяржавы спынілася, і саюзныя дачыненьні паміж Расеяй і Беларусьсю зайшлі ў тупік. І маніфэст мае на мэце вырашыць праблемы, якія назапасіліся ў гэтым пытаньні.

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька лічыць, што аўтары маніфэсту Ўладзімер Парфяновіч і Леанід Сініцын зыходзяць з таго, што Расея будзе выпрацоўваць новую стратэгію і будзе шукаць палітычныя структуры ці асобаў, здольных гандляваць Беларусьсю. “І цяпер яны спрабуюць заняць нішу з тых, хто гатовы за больш нізкую цану прадаць Беларусь”, -- лічыць Анатоль Лябедзька.

Падрабязнасьці – пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG