Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка прыляцеў у Азэрбайджан


Паводле БелаПАН Увечары 1 траўня Аляксандар Лукашэнка прыляцеў у Азэрбайджан. На заўтра плянуюцца ягоныя сустрэчы і перамовы ў рамках афіцыйнага візыту ў гэтую краіну.

А.Лукашэнка сустрэнецца з прэзыдэнтам Азэрбайджану І.Аліевым як сам-насам, так і ў пашыраным складзе дэлегацыі. Сярод іншых дакумэнтаў кіраўнікі дзяржаваў плянуюць падпісаць Дамову аб сяброўстве і супрацоўніцтве між Беларусьсю і Азэрбайджанам. Таксама прэзыдэнты абедзьвюх краінаў возьмуць удзел у адкрыцьці нацыянальнай выставы Беларусі ў Азэрбайджане і правядуць супольную прэсавую канфэрэнцыю.

Сёлета ў сваім штогадовым пасланьні А.Лукашэнка узгадаў Азэрбайджан адным зь першых сярод краінаў СНД, у разьвіцьці дачыненьняў зь якімі найбольш зацікаўленая Беларусь. Ён назваў пэрспэктывы ўзаемаадносінаў з Азэрбайджанам “шматабяцальнымі” – “у першую чаргу, у вобласьці энэргетыкі, але ня толькі”, сказаў А.Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG