Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельцы пра свабоду друку: “Трэба, каб кіраўнікі ўказаньні давалі”


Радыё Свабода, Гомель Што трэба зрабіць, каб забясьпечыць свабоду друку ў Беларусі? На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомелю.

Слухаць:



Спадар: “Каб забясьпечыць свабоду друку, трэба болей свабоды для апазыцыі, таму што апазыцыя ў нас проста прыдушаная”.

Спадарыня: “Дзеля свабоды друку патрэбныя адпаведныя эканамічныя ўмовы”.

Спадар: “Зрабіць усе газэты прыватнымі, каб у кожнай газэты быў пэўны гаспадар. Тады й будзе свабода. Пакуль усе газэты належаць вышэйшаму начальству, праўды ў нас ня будзе”.

Спадарыня: “Трэба, каб вышэйшыя кіраўнікі ўказаньні давалі. Да прыкладу, нашае начальства, Лукашэнка”.

Спадар: “У нас жа, падаецца, свабода. Пішуць, што ўсюды свабода”.

Спадар: “Заканадаўства трэба зьмяніць. Гэта ж чацьвертая ўлада!”

Спадарыня: “Свабода друку зьявіцца толькі тады, калі народ захоча праўдзівай інфармацыі”.

Спадарыня: “Усіх падключыць, каб была свабода друку”.

Спадар: “Не ўціскаць за тое, што людзі кажуць і думаюць. Трэба, каб чалавек сапраўды мог сказаць тое, пра што думае, і не баяўся гэтага”.

Спадарыня: “Каб была свабода, варта прыбраць непатрэбнае. Пісаць, каб людзі не абураліся, каб не было падобна ўсё да жоўтай прэсы”.

Спадар: “Трэба запрасіць у Беларусь Ксеню Сабчак, каб яна хоць адзін глямурны часопіс выпусьціла для нашых жанчын”.

Спадар: “Да прэзыдэнта зьвяртайцеся, ён у нас галоўны, з усімі разьбярэцца”.

Спадар: “Цяпер гэта, як мне падаецца, ня дужа магчыма. Трэба нейкім чынам зьмяніць палітычную сытуацыю”.
XS
SM
MD
LG