Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэмпіянат сьвету па хакеі: Беларусь ідзе далей


Радыё Свабода Хакейная зборная Беларусі выйграла зь лікам 5:2 (2:1, 2:1, 1:0) у каманды Аўстрыі ў заключным матчы групавога турніру чэмпіянату сьвету ў Расеі. Шайбы ў беларусаў закінулі Андрэй Глебаў, Дзьмітры Дудзік, Аляксей Угараў, Алег Антоненка і Аляксандар Кулакоў.

Дзякуючы перамозе зборная Беларусі заняла трэцяе месца ў падгрупе “B” і ўвайшла ў лік 12 камандаў, якія працягнуць змаганьне за мэдалі ў другім раўндзе чэмпіянату.

Супернікамі беларусаў у другім раўндзе будуць зборныя Канады, Славаччыны, а таксама Нямеччыны або Нарвэгіі (у залежнасьці ад выніку заўтрашняга матчу паміж гэтымі камандамі).
XS
SM
MD
LG