Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нясьвіж: спрэчка за будынак XVIII стагодзьдзя


Радыё Свабода У Нясьвіжы разгараецца канфлікт паміж райвыканкамам і каталіцкай парафіяй. Як паведамілі “Свабодзе” мясцовыя парафіяне, спрэчка ўзьнікла з-за будынку XVIII стагодзьдзя, які да 1939 году належаў каталіцкай царкве, — там жылі ксяндзы.

Пасьля таго, як савецкая ўлада канфіскавала будынак, былой плябаніяй распараджаўся райвыканкам. Да 2004 году там мясьцілася раённая друкарня.

Спусьцелы будынак улады паабяцалі вярнуць парафіі. Аднак сёлета новае кіраўніцтва райвыканкаму адмовілася ад абяцаньняў і вырашыла выставіць дом ксяндза на продаж.

Абураныя такой ініцыятывай, нясьвіскія вернікі пагражаюць перашкаджаць наведваньню афіцыйнымі дэлегацыямі мясцовага касьцёлу — помніка архітэктуры XVI стагодзьдзя.

2 траўня маюць прайсьці перамовы сяброў касьцельнага камітэту й прадстаўнікоў райвыканкаму — будзе зробленая спроба залагодзіць канфлікт.
XS
SM
MD
LG