Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітынгоўцы ў Варшаве запатрабавалі вызваленьня А.Казуліна


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Адзін зь лёзунгаў традыцыйнай першатравеньскай дэманстрацыі, якая прайшла сёньня ў Варшаве, быў даволі незвычайны, як на такое мерапрыемства: удзельнікі акцыі патрабавалі вызваліць Аляксандра Казуліна. У сьвяткаваньні ўзялі ўдзел і прадстаўнікі кіраўніцтва Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксей Кароль і Валер Фралоў.

У часе мітынгу перад пачаткам дэманстрацыі ў гонар сьвята працы былы сьпікер польскага Сэйму і лідэр Польскай сацыял-дэмакратычнай партыі Марак Бароўскі зачытаў зварот Кааліцыі левых партыяў і дэмакратаў да беларускіх уладаў з патрабаваньнем неадкладна вызваліць Аляксандра Казуліна і іншых палітвязьняў.

“Першага траўня – гэта таксама барацьба за грамадзянскія правы. Зусім недалёка ад нас, у Беларусі, людзі ня могуць карыстацца дэмакратычнымі свабодамі так, як гэта робім мы ў Польшчы”, – сказаў Бароўскі.

Удзельнікі мітынгу воплескамі ўхвалілі зварот у пытаньні Казуліна.



Аляксей Кароль зьвярнуўся да ўдзельнікаў мітынгу са словамі падзякі за салідарнасьць і падтрымку.
Аляксей Кароль: “Разам з вашай падтрымкай, я упэўнены, мы пераможам у сябе у Беларусі!”
Паводле словаў палітыка, міжнародная падтрымка мае вялікае значэньне для беларускіх сацыял-дэмакратаў:

“Салідарная міжнародная падтрымка – гэта галоўны складнік, асабліва ў барацьбе за канкрэтную мэту – вызваленьне Казуліна і іншых палітвязьняў”.

Аляксей Кароль прамаўляе на мітынгу

Супрацоўніцтва зь беларускімі сацыял-дэмакратамі важнае таксама й для польскіх левых. Пра гэта заявіў нашаму радыё віцэ-сьпікер Сэйму, лідэр Саюзу левых дэмакратаў Войцех Алейнічак.

“У Беларусі ўвесь час парушаюцца правы чалавека, а мы хочам, каб гэта была дэмакратычная краіна і – у будучыні – сябра Эўразьвязу. І мы хочам нешта для гэтага зрабіць”, – сказаў Алейнічак.

Аляксей Кароль і Валер Фралоў у калёне дэманстрантаў

Аляксей Кароль і Валер Фралоў правялі таксама перамовы з кіраўніцтвам польскіх партыяў левага кірунку, пазнаёміўшы іх сярод іншага з прапановай Аляксандра Казуліна адмовіцца ад будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі, а ўзамен далучыцца да Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі, якія маюць намер сумесна будаваць АЭС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG