Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачынаецца першатравеньская акцыя апазыцыі


Алесь Дашчынскі, Менск Удзельнікі сёньняшняй першатравеньскай акцыі, якую ладзяць левыя апазыцыйныя сілы, пачалі зьбірацца ля Акадэміі навук. Менскія ўлады дазволілі правесьці акцыю на плошчы Бангалор, збор ля акадэміі не санкцыянаваны. Міліцыя спрабуе разагнаць людзей.

Некалькі дзясяткаў чалавек з чырвонымі балюнчыкамі й сьцягамі хочуць разам пайсьці да прызначанага месца для мітынгу, але супрацоўнікі міліцыі тлумачаць, што ім загадалі спыніць гэтую групу. Двох удзельнікаў акцыі – сябраў Партыі камуністаў Беларускай Аляксандра Дзянісэнку й Яўгена Мяліка схапілі й запхнулі ў міліцэйскі газік, але празь некалькі хвілінаў адпусьцілі.

У двары на вуліцы Акадэмічнай стаіць адзін аўтазак і два міліцэйскія аўтобусы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG