Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты дня – 30 красавіка


Радыё Свабода .



“Ня вельмі разумна робяць тыя, хто кажа, што на такім і такім кангрэсе перамог той, а на такім і такім — перамог той. Гэтае распальваньне пэрсанальна-структурнай варажнечы на этапе, калі вызначаецца толькі, за што, уласна кажучы, будзе галасавацца. Наперадзе яшчэ пяць канфэрэнцыяў, і пабачым, якія будуць вынікі. Для мяне, як для кіраўніка структуры, якая ўвесь час выступала за ўхіленьне гэтай недарэчнай пэрсанальнай канкурэнцыі, найважнейшым было б, каб было паразуменьне наконт стратэгіі. А якім чынам сесьці — гэта справа другасная”.



Вінцук Вячорка, старшыня Партыі БНФ – пра вынікі міні-кангрэсаў дэмакратычных сілаў у Менску і Гомелі.



“Насамрэч, падзеленыя дэлегаты кангрэсу. Адны, я б іх назваў прыхільнікамі пабудовы дэмакратычнай вэртыкалі зь лідэрам і спробы стварыць адну партыю, і другія, хто лічыць, што трэба ўмацоўваць кааліцыю, вызначаць кірункі дзейнасьці, замацоўваць за імі адказных, аб’ядноўвацца вакол агульнай стратэгіі, пазытыўнай альтэрнатывы й супольнага пляну дзеяньняў. Такія два падыходы — і паміж імі ідзе дыскусія. Але мы прынялі працэдуру: якія б ні былі вынікі галасаваньня, мы іх прымаем”.



Анатоль Лябедзька, старшыня АГП – пра вынікі міні-кангрэсаў дэмакратычных сілаў у Менску і Гомелі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG