Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБЛОГа 30 красавіка


Севярын Квяткоўскі, Менск АБЛОГа 30 красавіка.

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць пляны менскіх уладаў арганізаваць у сталіцы 1 траўня шэраг масавых забаўляльных мерапрыемстваў да сьвята Працы. Камэнтары:

“Трэба ехаць далей з гораду ад “сьвяточнага электарату”;

“1-га траўня будзе мароз і сьнег. Во будуць гуляньні”;

“Бедныя студэнты і рабацягі заводаў. Іх у мароз пагоняць на канцэрты”;

Эстонскі беларус Яўген Крыштаповіч піша: “Расейскія прапагандысты трубяць пра тое, што паліцэйскія – этнічныя расейцы, нібыта масава падаюць заявы на адстаўку. Не было аніводнай такой заявы”. Крыштаповіч цытуе блог расейскамоўнай эстонскай паліцыянткі: “Я не разумею чаму рэпартэры расейскіх тэлеканалаў апынаюцца на месцы сутыкненьняў мінімум за 10 хвілін перад падзеяй.А пасьля на тых жа каналах гаворыцца пра спробу разьбіць камэру. Не было такога”. Далей Яўген Крыштаповіч: “Грамадзяне ломяцца ў прэфэктуры, каб запісацца ў памочнікі паліцэйскіх. За апошнія дні пададзеныя больш за 600 заяваў. Наша грамадзянская супольнасьць апынулася шмат мацнейшай, чым я думаў”.

На форумах сайту “Наша Ніва” абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што грамадзкая актывістка Іна Кулей падала заяву з просьбай распачаць крымінальную справу “па факце разьмяшчэньня на сайце intimby.net у разьдзеле «знаёмства» анкеты аб прадстаўленьні платных інтымных паслуг з яе кантактнай інфармацыяй”. Камэнтары:

“Патрабаваць трэба не абвяржэньня прыватнага выпадку, а ліквідацыі самога рэсурсу intimby.net”;

“Прыёмы "Штазі"... Трымайцеся, спадарыня Іна”;

“Лепш непасрэдна з уладальнікамі сайту зьвязвацца, чым раздуваць гэтую гісторыю”.

Паэтка Валярына Кустава зьмяшчае ў сваім сеціўным дзёньніку верш “А з паэтамі і неба ня трэба”, ня толькі ў друкаваным, але ў аўдыёварыянце. Паэтка сама акампануе сабе на гітары:

“Мы з паэтам ярчэлі ў вачах, нібы ў сутве шаленства сівога. І чаканне згоднага “так” пажаўцела ў сланечнік Ван Гога.

“Я кахаю... — прамовіў паэт,— і чакаю ў каханьні волі”. Беззаганны Максімаў санэт плыў уздыхам ягоным паволі.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG