Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юшчанка запрасіў Папу Бенэдыкта XVI наведаць Украіну


Радыё Свабода Папа Рымскі Бенэдыкт XVI сустрэнецца з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам 7 траўня. Пра гэта журналістам паведамілі ў прэсавай службе Сьвятога Пасаду.

Сустрэча папы з прэзыдэнтам Юшчанкам плянуецца ў Ватыкане.

Напрыканцы сакавіка новы ўкраінскі амбасадар пры Сьвятым Пасадзе Тацяна Іжэўская падчас уручэньня даверчых лістоў паведаміла, што прэзыдэнт Украіны афіцыйна запрасіў Папу Рымскага наведаць краіну. Папа Бенэдыкт XVI падзякаваў прэзыдэнту Ўкраіны, але пакуль не даў афіцыйнага адказу.

Папа Ян Павал Другі наведаў Украіну ў 2001 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG