Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя: чатыры з паловай тысячы подпісаў за адмену закону


Алесь Дашчынскі Каля чатырох з паловай тысячаў подпісаў сабрана ў Менску за ўнясеньне зьменаў у закон «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях».

Пра гэта паведаміў юрыст менскай царквы «Новае Жыцьцё» Аб’яднаньня абшчын хрысьціян поўнага Эвангельля ў Рэспубліцы Беларусь Сяргей Луканін. Акцыя пачалася сёлета 22 красавіка.

Працягваецца збор подпісаў і ў рэгіёнах Беларусі.

Сяргей Луканін сказаў, што гэты закон абмяжоўвае правы вернікаў:

“Мы накіруем гэтыя подпісы ў адміністрацыю прэзыдэнта, Канстытуцыйны суд і іншыя інстанцыі з прапановай прывесьці закон у адпаведнасьць з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Мы плянуем сабраць каля 50-ці тысяч подпісаў і паказаць гэтай лічбай уладам, што гэта праблема існуе ў нашай краіне і яна тычыцца ўсяго хрысьціянства.

Да прыкладу, па гэтаму закону нельга зьбірацца ўдвох ці ўтрох, каб чытаць Біблію ці маліцца Богу без дазволу ўладаў. Але не існуе ніякага закону, які б забараняў сабрацца ўдвох ці ўтрох і піць гарэлку, каб толькі людзі не шумелі.

Мы лічым, што не павінна быць такога закону, які б забараняў такую добрую рэч, як малітва да Бога”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG