Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ не адменіць санкцыі ў абмен на адкрыцьцё офісу Эўракамісіі


Паводле БелаПАН Эўрапейскі Зьвяз не адменіць гандлёвыя санкцыі ў абмен на згоду Беларусі адкрыць прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Менску. Пра гэта ў інтэрвію бэльгійскаму выданьню "EUobserver" заявіў адзін з чыноўнікаў ЭЗ.

Эўрапейскі дыплямат падкрэсьліў, што рашэньне аб адкрыцьці прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Менску і выключэньне Беларусі з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў (ГСП) – "зусім розныя рэчы".

"Мы сказалі ім: не чакайце ў абмен рашэньня па ГСП, – сказаў прадстаўнік ЭЗ. – Адкрыцьцё офісу Эўракамісіі – гэта добры крок. Але ён не павінен успрымацца як прарыў. Калі пачнуць вызваляць палітычных зьняволеных, вось гэта будзе вялікі крок".

Прадстаўнік ЭЗ нагадаў, што рашэньне аб выключэньні Беларусі з ГСП уступіць у сілу 21 чэрвеня. Паводле яго словаў, пры адмене гандлёвых ільгот Беларусь можа губляць штогод да 400 млн. эўра.



26 красавіка, адказваючы на пытаньні журналістаў у Быхаве (Магілёўская вобласьць), Аляксандр Лукашэнка станоўча ацаніў рашэньне аб адкрыцьці ў Менску прадстаўніцтва Эўракамісіі. На думку Лукашэнкі, гэта акт добрай волі з боку Беларусі. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што прадстаўніцтва Эўракамісіі "ўсё роўна будзе працаваць у пэўных межах". Кіраўнік Беларусі таксама заявіў, што пасьля гэтага рашэньня беларускі бок чакае адпаведных крокаў ад Эўразьвязу. Калі гэтага ня будзе, стане зразумела, што Эўропа ня хоча на роўных весьці дыялёг зь Беларусьсю, падкрэсьліў А.Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG