Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча выказала салідарнасьць з Эстоніяй


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія ўлады выказалі салідарнасьць з ўладамі Эстоніі з нагоды апошніх падзеяў у Таліне. Гэтыя падзеі ажывілі і ў Польшчы дыскусію над далейшым лёсам савецкіх помнікаў на тэрыторыі краіны.

Паводле канцылярыі польскага прэзыдэнта, Лех Качыньскі ў тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Эстоніі Тоомасам Хэндрыкам Ільвэсам заявіў, што падтрымлівае эстонскія ўлады што да падзеяў вакол помніка савецкім жаўнерам Таліне.

У сваю чаргу МЗС Польшчы, дэпутаты польскага парлямэнту лічаць, што ў гэтай справе за Эстонію павінен заступіцца Эўразьвяз.

Каліш: “Справа Эстоніі – гэта справа ўсяго Эўразьвязу, і Эўразьвяз павінен выказаць салідарнасьць з Эстоніяй”, – кажа адзін зь лідэраў Саюзу левых дэмакратаў Рышард Каліш.

А вось меркаваньне дэпутата ад лібэральнай Грамадзянскай плятформы Адама Шэйнфэльда.

Шэйнфэльд: “Кожная краіна, у тым ліку і Эстонія, павінна мець сувэрэннае права самастойна вырашаць, якія сымбалі шанаваць, а якія – не”.

Між тым грамадзкая арганізацыя Катыньскі камітэт заявіла, што “надыйшоў час прыбраць савецкія помнікі з вуліцаў і польскіх гарадоў, бо яны зьяўляюцца сымбалямі савецкай акупацыі, няволі і расейскага шавінізму”. “Гэта ганьба, што каля 2 тысяч такіх помнікаў утрымліваюцца за грошы польскіх падаткаплацельшчыкаў”, – гаворыцца ў заяве камітэту.

У падобным тоне выказалася і Аб’яднаньне вэтэранскіх і незалежніцкіх арганізацыяў Польшчы, а Фэдэрацыя сем’яў ахвяраў Катыні заявіла, што такія захады “могуць пагоршыць і так дрэнныя польска-расейскія дачыненьні”.

Што да пазыцыі ўладаў у гэтай справе, дык міністэрства культуры Польшчы падрыхтавала адмысловы закон “Аб месцах нацыянальнай памяці”, які дазволіць мясцовым уладам спрасьціць працэс ліквідацыі “помнікаў камуністычнай дыктатуры”, якія, паводле міністра культуры Міхала Уяздоўскага зьяўляюцца “чужымі для польскай традыцыі”.



Першы помнік, які паўстаў у паваеннай Варшаве, – “Помнік Братэрства па зброі савецкіх і польскіх жаўнераў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG