Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Советскім людзям не ўласціва нізкапаклонства перад буржуазнай культурай” (1947)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 30 красавіка ў розныя гады мінулага.

Прывітаньне! Наша чарговая сустрэча ў газэтных сховах 30 красавіка. Вось як выглядаў гэты дзень у прэсе ў розныя гады мінулага.

На гэтым тыдні 1927 году “Беларуская Крыніца” за ініцыяламі В.Д. друкуе верш “Лес”:

“Магутны лес, адвечны стораж Укрытых скарбаў старыны! Ты сэрцу чуткамі гаворыш Больш, як далёкія агні.

Ты з Нёмнам ў дружбе неразлучны, Быў сьведкам слаўных тых вякоў, Калі “Пагоні” топат гучны Праймаў трывогай чужакоў.

Агонь сьвяшчэнны ў чэсьць Пяруна Пылаў як жар людзкіх вачэй, Ня моўклі ліры звонкай струны, Ня ціхнуў лязг стальных мячэй...

Мінула ўсё і мур каменны Акрыў ужо дыван травы. А ты лес горды і нязьменны Стаіш як памятнік жывы
”.

“ЛіМ” на гэтым тыдні 1947 году піша на тэму савецкага патрыятызму:

“Задача нашай літаратуры, нашага мастацтва — разьвіваць патрыятычную гордасьць советскага чалавека, адлюстроўваць яе праяўленне ў масавым працоўным гераізме, у доблесных справах простага советскага працаўніка любой галіны гаспадаркі і культурнай дзейнасці. Советскім людзям не ўласціва нізкапаклонства перад буржуазнай культурай, якая знаходзіцца ў стане маразма і распаду”.

“Цяпер у апазіцыйным да рэжыму друку шмат пішацца пра тое, што ў лістападзе 1996-га адбыўся дзяржаўны пераварот, — даводзіць са старонак “Народнай волі” ў 1997 годзе Ніл Гілевіч. — Гэта не зусім дакладна: у лістападзе мінулага году адбылося завяршэнне перавароту. Пачаўся ж ён у траўні 1995-га гэтак званым першым рэферэндумам, калі ліквідавалі нацыянальную дзяржаўную сімволіку, а мову суседняй краіны зрабілі дзяржаўнай. Галоўным было гэта — ударыць па мове...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG