Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Бухвостаў: у Гомелі перамаглі паплечнікі А.Мілінкевіча


Радыё Свабода Прадстаўнікі МНС і міліцыянты спрабавалі перашкодзіць правядзеньню Гомельскай абласной канфэрэнцыі прадстаўнікоў палітычных партый і грамадзкіх арганізацый. У ёй бралі ўдзел 97 са 123 дэлегатаў. Яны вырашалі пытаньні, зьвязаныя з правядзеньнем кангрэсу дэмсілаў.

Паводле старшыні аргкамітэту кангрэсу Аляксандра Бухвостава, прадстаўнікі МНС і міліцыянты спрабавалі прайсьці ў двор памяшканьня, дзе праходзіў сход. Але арганізатары сходу іх не пусьцілі і прадстаўнікі МНС і міліцыянты сышлі і больш не перашкаджалі.

Аляксандар Бухвостаў сказаў, што канфэрэнцыя разгледзела ўсе пытаньні парадку дня:

“Па першых пытаньнях, улічваючы, што тут многа прыхільнікаў Мілінкевіча, яго паплечнікі Карняенка і Кацора, тут яны набралі 57 па першым пытаньні (супраць 39), а па другім пытаньні 58 – “за” і “супраць” – 37”.

У сходзе браў удзел лідэр ПКБ С.Калякін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG